ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ “ГАНЦАВІЧЫ 2015”

10_Gancavichy_C

…Калі я гляджу ў вочы вясковых старых, слухаю іх расповеды, у галаве мільгае думка: перада мной рэдкі сёння тып чалавека. І чым больш гляджу і слухаю, тым больш пераконваюся: вось яны, мудрацы, якія ведаюць адказы на галоўныя пытання. Хто я? Навошта я? Што было да мяне? Што будзе пасля…Тузін падобных рэбусаў кожны з нас мае ў сваёй галаве і шукае на іх адказы. Часам безвынікова… А гэтыя бабулі і дзядулі — знайшлі. Яны цэняць жыццё ды радуюцца простым рэчам. Не саромяцца сваёй «тутэйшасці», бо разумеюць яе сэнс. І яны ўсё яшчэ вераць людзям. Мне здаецца, што гэта і ёсць прыкмета «шчаслівасці». У ганцавіцкай экспедыцыі адна з бабуль мне сказала: «Я ведаю, што хутка памру, але не баюся, бо галоўнае ў жыцці я зрабіла як трэба…» Пасля кожнай такой размовы на душы робіцца святлей. І я атрымоўваю адказ на нейкае сваё пытанне. Праўда, штораз, тых пытанняў паўстае яшчэ больш… Але, відаць, гэта і ёсць перайманне…

Вялікі дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам экспедыцыі «Ганцавічы-2015»! Да сустрэчы ў новай выправе СЭТ!

Маша Лук’янава, кіраўнік Ганцавіцкай экспедыцыі

10_Gancavichy_D

 

Запрашаем на адкрыццё фотавыставы

29 кастрычніка (чацвер) 19.00

у памяшканні СЭТ (Мінск, вул. К.Лібкнехта 112)