Канцэрт гурта “КУДМЕНЬ”

7 красавіка а 19.00 адбудзецца канцэрт гурта “КУДМЕНЬ” на офісе СЭТ.

“КУДМЕНЬ” падзеліцца з Вамі сваёй адмысловай раскошай – любімымі старадаўнімі песнямі, сярод якіх бяседныя, лірычныя, вайсковыя. Таксама прагучыць беларуская танцавальная музыка (скрыпкі, дуда).

Гурт “КУДМЕНЬ” узнік на мяжы тысячагоддзяў з маладзёвага фальклорнага аб’яднання, якое пазней фармалізавалася як РМГА “СЭТ” і быў першай спробай вывучэння і аднаўлення культуры беларускага мужчынскага спеву па-за традыцыяй. Гісторыя гурта ўтрымлівае шмат цікавых падзей, выступаў, прэзентацый, сустрэч.

Прагучаць песні, запісаныя Ірынай Мазюк у экспедыцыях на Брэсцкім і Гомельскім Палессі, а таксама некаторыя з “залатога фонду”, захаванага этнамузыкологамі ў савецкі час.

Уваход на канцэрт вольны, вітаюцца ахвяраваньні на дзейнасць СЭТ.