Свята Юр’я разам з клубам “Залатая Шпора”
Дарагія сябры!
РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і конна-гістарычны клуб “Залатая шпора” запрашаюць вас прыняць удзел у святкаванні Юр’я 7 траўня 2016 года. У праграме свята:
– абрад выгану коней на першую траву;
– юраўскія карагоды і спевы ад гуртоў СЭТ;
– рытуальная яешня;
– батлейка на сюжэт міфа пра Юр’я “Казка про діда і его дочку” ад гурта “Горынь”;
танцы;
– традыцыйная кухня;
– катанне на конях (за дадатковую аплату).
Свята адбудзецца на тэрыторыі аграсядзібы “Залатая шпора” (в. Міжрэчча Валожынскага раёна, 3 км ад Ракава) з 12.00 да 18.00.
Даезд:
- рэйсавы аўтобус Мінск АВ Цэнтральны-Петрылавічы 10.45 (выходзіць на прыпынку “Міжрэчча” 11.39);
- маршруткі на Івянец;
- уласным транспартам (30 км ад кальцавой, за Ракавам павярнуць на Івянец, праехаць 3 км, у канцы вёскі направа).Уваход вольны! (ахвяраванні на дзейнасць СЭТ вітаюцца ;))