Гурток па традыцыйным мужчынскім спеве

Шаноўныя мужчыны!

На СЭТ распачынае працу 3-месяцовы гурток па беларускім мужчынскім традыцыйным спеве. Вядзе гурток Ірына Мазюк.

Методыка навучання грунтуецца на шматгадовых экспедыцыйных назiраннях за выканальнiцкай культурай апошнiх носьбiтау. Асноўныя накірункі -выяўленне i развiццё голасу, фармiраванне спеўнага тэмбру i манеры, характэрных менавiта беларускай традыцыi.

Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах на офісе СЭТ.

Колькасць месцаў абмежаваная. Заяўкі можна падаваць на скрыню ales_2010@tut.by. У заяўцы, калі ласка, напішыце чаму маеце інтарэс да тэмы і ці займаліся спевамі (любымі) раней.

Для даведак таксама можна тэлефанаваць: 8029 3318277 (Алесь).