Гуканне вясны – 2017

2017_03_Gukanne_Afisha_D

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы ўжо ў сёмы раз запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку!

Свята распачнецца 26 сакавіка ў 13.00!
У праграме гукальныя песьні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеці і студэнты 1 руб., дарослыя – 2 руб.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.06, 17.40.

Сачыце за навінамі тут і да сустрэчы ў Вязынцы!

Загукаем вясну разам!

2017_03_Gukanne_Afisha_C