Багач - свята, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджая. Сімвалам свята лічыцца васковая свечка ў лубцы з жытам, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу. Захавалася толькі адно апісанне свята, зробленае на тэрыторыі Ігуменскага павета Адамам Багдановічам, бацькам знакамітага паэта, у канцы ХІХ ст.
Ужо некалькі год СЭТ святкуе Багач ў Музеі Янкі Купалы (в. Вязынка, Маладзечанскі раён). Падчас свята кожны чалавек можа далучыцца да абраду: паслухаць дажынкавыя песні, пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць што-небудзь на кірмашы, паслухаць музыку і патаньчыць, а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні.
Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму ўсе прысутныя на свяце бяруць з сабою жменьку зерня.
"Узгадкі пра Багач у этнографаў". Артыкул Алены Ляшкевіч
Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б да яго далучыцца, то пішыце на e-mail: set@ethno.by