Песні з экспедыцыі “Докшыцы-2012”

Перад вамі запісы, зробленыя падчас экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” у Докшыцкі раён Віцебская вобласці ў жніўні 2012 года. Удзельнікі экспедыцыі даследавалі большую частку Докшыцкага раёна, а таксама памежныя вёскі Вілейскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

Asecishcha 001
Salanoje059
IMG_0578
DSCN8726
IMG_2404
DSCN8468
DSCF3128
20150706_ML_01_Chatyniczy_02_006
Tumilavichy021
IMG_0391
Zalazouje 010
IMG_5914
Milcza 024
Vargany 007
Pahost 017
IMG_0379
Bajary34
Asecishcha 001 Salanoje059 IMG_0578 DSCN8726 IMG_2404 DSCN8468 DSCF3128 20150706_ML_01_Chatyniczy_02_006 Tumilavichy021 IMG_0391 Zalazouje 010 IMG_5914 Milcza 024 Vargany 007 Pahost 017 IMG_0379 Bajary34

У складанку трапілі далёка не ўсе запісаныя песні. Прадстаўленае падалося найбольш паказальным і цікавым. Хацелася пазнаёміць слухача з прыгажосцю мясцовай спеўнай манеры, характэрнымі для рэгіёну ўзорамі абрадавых спеваў, хараством галасоў асобных спявачак. Амаль усе гераіні складанкі нарадзіліся ў 1920-1930-х гадах і ўсё жыццё пражылі на адным месцы. Нягледзячы на паважаны ўзрост, гэтыя жанчыны спяваюць па-майстэрску і з задавальненнем. Слухаючы іх сёння, разумееш, што перад намі апошняе пакаленне спявачак, для якія тутэйшая манера спеву і рэпертуар з’яўляюцца натуральнай часткай жыцця.

Гэтыя запісы не проста выдатныя ўзоры рэгіянальнага спеву. Яны з’яўляюцца своеасаблівым дакументам эпохі, які раскажа ўважліваму слухачу пра складаныя гістарычныя працэсы, што адбываліся на гэтых землях у 20 стагоддзі: падзел Беларусі на Заходняю і Ўсходняю, войны, асаблівасці суіснавання моў, рэлігій і культур.

Адным з галоўных натхняльнікаў і рухавікоў экспедыцыі быў Аляксей Лужынскі (Якуб Волат). Гэта была яго першая экспедыцыя СЭТ. Падчас выправы ён з асаблівай радасцю даследаваў свой родны Вілейскі раён. Дзякуючы Якубу мы маем шчасце слухаць многіх выдатных спявачак.

1 сакавіка 2015 года Якуб заўчасна пайшоў з жыцця. Гэтую складанку мы прысвячаем памяці нашага дарагога сябра і паплечніка.

Запісы рабіліся ў палявых умовах. Просім прабачэння за гукавыя недасканаласці.

Матэрыялы экспедыцыі захоўваюцца ў архіве “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”.

Выданне падрыхтавала Марыя Варахоб.

За дапамогу вялікі дзякуй Вользе Дзядовік.

Прыемнага праслухоўвання!