Выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай
Сябры, запрашаем на выставу выцінанкі Вольгі Бабурынай
“Мая Гiсторыя – калекцыя выцiнанак, частку якiх складаюць гiстарычныя асобы – вялiкiя князi ВКЛ. Серыя была распачатая яшчэ у 2011 годзе. У аснове кожнай кампазiцыi – дрэва, праз якое я спрабавала перадаць сваё бачанне значнай для гiсторыi асобы. Дрэва – як улюбёны сiмвал выцiнаншчыкау, як самы напоўнены сэнсам сiмвал, як сiмвал роду, нашага роду i нашай гiсторыi.”
Адкрыццё выставы адбудзецца 8 лістапада ў 19.00, ў памяшканні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (г.Менск, вул. Кузьмы Чорнага, д.32).
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца майстар-клас па традыцыйнай беларускай выцінанцы.
Прыходзьце калі ласка! Уваход вольны.