Этнаграфічны архіў СЭТ ― адзін з самых вялікіх у Беларусі. Тут захоўваюцца вынікі дзясяткаў экспедыцый самога Таварыства, а таксама прыватныя калекцыі знакамітых беларускіх этнографаў і матэрыялы ўніверсітэтаў.
Архіў СЭТ утрымлівае аўдыя-, відэа- і фотаматэрыялы, а таксама копіі дакументаў. Вядзецца праца па сістэматызацыі гэтых дадзеных. На сёння ў архіве захоўваецца каля 2000 гадзін аўдыёзапісаў, 500 гадзін відэазапісаў, 40000 аналагавых і лічбавых фотаздымкаў. Старыя калекцыі на бабінах і касетах алічбоўваюцца.
Архіў СЭТ ― гэта песні, гутаркі, успаміны, музыка, фотаздымкі інфармантаў і цікавых аб’ектаў з дзясяткаў рэгіёнаў Беларусі і памежжа, пачынаючы з канца 1980-ых гадоў і да цяперашняга часу.
У межах архіва таксама сабрана вялікая калекцыя прадметаў народнага побыту і мастацтва.
E-mail для кантактаў: set@ethno.by