Вытрымкі са Статута РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”

Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (далей па тэксце РМГА «СЭТ») – грамадскае аб’яднанне моладзі, згуртаванай на глебе каштоўнасцяў беларускай традыцыйнай этнічнай культуры.

<…>

2.1. Мэтамі РМГА «СЭТ» з’яўляюцца:

– захаванне, развіццё і забеспячэнне пераемнасці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі;

– захаванне і аднаўленне натуральнага асяроддзя існавання традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ландшафту;

– пераадоленне крызісу духоўнасці ў сучасным беларускім грамадстве на аснове каштоўнасцяў традыцыйнай культуры.

2.2. Зыходзячы з гэтых мэтаў, РМГА «СЭТ» ставіць перад сабой наступныя задачы:

– даследаванне беларускай традыцыйнай культуры на навуковай аснове;

– прапаганда каштоўнасцяў традыцыйнай культуры, яе рэпрэзентацыя ў грамадстве;

– рэактуалізацыя каштоўнасцяў традыцыйнай культуры ва ўмовах сучаснага грамадства.

2.3. Прадметам дзейнасці РМГА «СЭТ» з’яўляецца: дзейнасць, накіраваная на развіццё беларускай традыцыйнай этнічнай культуры.

2.4. Для дасягнення статутных мэтаў і задач РМГА «СЭТ» ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь наступныя метады дзейнасці:

– збірае, сістэматызуе, даследуе этнаграфічныя матэрыялы, ладзіць этнаграфічныя экспедыцыі;

– праводзіць даследаванні ў галіне традыцыйнай культуры, публікуе матэрыялы і вынікі даследаванняў, арганізуе навуковую працу студэнтаў, ладзіць навуковыя семінары, канферэнцыі;

– распрацоўвае метадычныя матэрыялы для выкарыстання ў навучальным і выхаваўчым працэсе;

– папулярызуе свае ідэі праз друкаваныя выданні, сродкі масавай інфармацыі;

– вядзе асветніцкую дзейнасць, праводзіць культурна-асветніцкія, мастацкія акцыі, народныя святы і абрады, мерапрыемствы экалагічнага характару;

– здзяйсняе вытворчую дзейнасць на аснове народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

– супрацоўнічае з навуковымі арганізацыямі, установамі адукацыі і культуры;

– садзейнічае ўліку і ахове гісторыка-культурных помнікаў, помнікаў прыроды, якія маюць культурнае значэнне;

– стварае маладзёжныя гурткі, клубы па інтарэсах, згодна з мэтамі і задачамі РМГА «СЭТ»;

– ажыццяўляе іншыя метады дзейнасці, не забароненыя заканадаўствам.

<…>

3.1. Сяброўства ў РМГА «СЭТ» фіксаванае. Сябрамі РМГА «СЭТ» могуць быць студэнты, навучэнцы, маладыя навукоўцы і іншыя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь і іншых краін, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў, прызнаюць мэты РМГА «СЭТ» і бяруць удзел у ягонай дзейнасці.

<…>

3.3. Прыём у сябры ажыццяўляе Сход РМГА «СЭТ» на падставе пісьмовай заявы і рэкамендацыі не менш як аднаго сябра РМГА «СЭТ». Рашэнне прымаецца большасцю галасоў дэлегатаў, якія прымаюць удзел у Сходзе.

<…>

3.6. Сябра РМГА «СЭТ» мае права:

– удзельнічаць у мерапрыемствах РМГА «СЭТ»;

– абіраць і абірацца ў выбарныя органы РМГА «СЭТ»;

– карыстацца ўсімі формамі дапамогі РМГА «СЭТ».

<…>

3.8. Сябра РМГА «СЭТ» абавязаны:

– выконваць патрабаванні гэтага Статута;

– прымаць актыўны ўдзел у працы РМГА «СЭТ»;

– не рабіць учынкаў, што несумяшчальныя з прынцыпамі РМГА «СЭТ», шкодзяць РМГА «СЭТ» або ягонай рэпутацыі.

<…>