РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” з’яўляецца грамадскай арганізацыяй і існуе за кошт сяброўскіх унёскаў і спонсарскай дапамогі ад грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Аплаціць складкі ці зрабіць унёсак на статутную дзейнасць можна:
1. Праз сістэму АРІП (ЕРИП, Система “Расчет”)
У дрэве АРІП мы знаходзімся ў раздзеле
Общественные объединения → Молодежные, детские объединения → Студ. этнаграфічнае таварыства.
Там тры віды плацяжоў:
- Унёсак на статутную дзейнасць
— для НЕсяброў, трэба ўводзіць емэйл (пажадана) ці тэлефон для зваротнай сувязі, а потым імя і адрэсу плацельшчыка (апцыянальна) - Уступны ўнёсак партнёра
— для партнёрскай праграмы, што яшчэ распрацоўваецца - Унёсак сябра ці партнёра
— для сяброў, дастаткова ўвесьці толькі(!) свой нумар сябра, сістэма аўтаматычна пакажа вашу пазыку па складках
Праз АРІП можна плаціць:
- у касах 23 банкаў-партнёраў, банкаматах, інфакіёсках, пошце па ўсёй Беларусі
- у інтэрнэт- і мабільным банкінгу большасці банкаў
- наяўнымі грашыма ў некаторых інфакіёсках (у метро, на поштах)
- электроннымі грашыма: Webmoney, EasyPay, Belqi
- з баланса мабільнага тэлефона праз сэрвіс iPay
2. Банкаўскімі карткамі online
Прымаюцца карткі толькі беларускіх і расійскіх банкаў. На сайце https://e-pay.by/ трэба выбраць Другие услуги → СЭТ РМГА альбо проста перайсьці па спасылках:
- Унесак на статутную дзейнасць (для НЕсяброў)
- Унёсак сябра ці партнёра
УВАГА! Пры выбары віду плацяжу сістэма спачатку спытае нумар вашай карты і толькі потым можна будзе ўвесьці параметры плацяжу. Некаторыя карткі не прыстасаваныя каб выкарыстоўвацца у інтэрнэт. Напрыклад, каб плаціць у інтэрнэт з зарплатнай карты Беларусбанка трэба спачатку звярнуцца ў банк з заявай. Апісанне іншых лімітаў: https://e-pay.by/how
NB: Аплата праз АРІП, банкаўскімі картамі ці СМС – найбольш рэкамендаваныя, бо сістэма імгненна дасылае натыфікацыі, які і ад каго прыйшоў плацёж. Сябры СЭТ смогуць амаль адразу бачыць гэты плацёж у сваім прыватным профілі сябра. Калі ня ведаеце ані свайго нумару, ані што такое прыватны профіль, калі ласка, пачніце з запоўненьня прыватнай анкеты сябра актуальнымі дадзенымі.
3. Зрабіць унёсак праз банк па рэквізітах рахунка.
Наяўнымі ў касе любога банка альбо праз ваш інтэрнэт- ці мабільны банкінг (“Адвольны плацёж па рэквізітах”). Гэты спосаб з’яўляюцца найменш рэкамендаваным, бо рэгістрацыя плацяжу займае некалькі банкаўскіх дзён.
Атрымальнік: РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”
УНП: 10 229 2969
Назва банка: Аддзяленне №517 ААТ “Белінвестбанк”, г. Мінск
Міжнародны код банка (BIC): BLBBBY2X
Разліковы рахунак у фармаце IBAN: BY32BLBB30150102292969001001
Прызначэнне плацяжу: Дабравольны ўнёсак на статутную дзейнасць.