Строй клецка-ганцавіцкага памежжа (відэа лекцыя)
Вашай увазе відэазапіс тэматычнай лекцыі Ганны Сілівончык і Ўладзіміра Кандрацені.
У сакавіку на офісе “Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства” адбылася творчая сустрэча майстроў, прысвечаная асаблівасцям традыцыйнага строя Капыльскага, Клецкага і часткова Ганцавіцкага, Салігорскага і Лунінецкага раёнаў Беларусі (раней тэрыторыя частак Слуцкага і Мазырскага паветаў Мінскай губерніі).
У прэзентацыю ўвайшлі фотаматэрыялы з асабістых калекцый Ганны Сілівончык і Ўладзіміра Кандрацені, а таксама з архіва РМГА “СЭТ”, сабраныя падчас этнаграфічнай экспедыцыі “Ганцавічы-2015”.
За відэазапіс лекцыі вялікі дзякуй Арцёму Петрашкевічу.
Прыемнага прагляду!
Таксама вы можаце азнаёміцца з прэзентацыяй, зробленай на падставе сабраных матэрыялаў.