Нашы спонсары і партнёры

СЭТ — недзяржаўная арганізацыя і існуе на сяброўскія складкі, дабравольныя унёскі і спонсарскую дапамогу. Мы вельмі ўдзячныя нашым спонсарам, якія дапамагаюць нам фінансава, ці прадастаўляючы свае сэрвісы на ільготных умовах. Дзякуй вам вялікі!

 


Podio sponsoredДацкая кампанія Citrix прадаставіла нам у бясплатнае карыстанне сваю цудоўную і вельмі гнуткую сістэму камунікацыі і кіравання праектамі Podio. Фактычна, мы цяпер маем уласную сацыяльную сетку, якую можам настройваць пад свае патрэбы. Дзякуючы Podio мы ўжо наладзілі ўсю ўнутраную камунікацыю, улік праектаў і ідэй, фінансавы ўлік, працу з архівам, бібліятэкай і многае іншае. Thanks, Podio!


hoster.byСамая лепшая беларуская хостынгавая кампанія hoster.by у рамках падтрымкі культурніцкіх ініцыятыў прадаставіла для нашага сціплага сайта надзейны хостынг у Беларусі.


Студия БоровогоСтудыя Баравога — лідэр беларускага рынку распрацоўкі і прасоўвання сайтаў — ў снежні 2016 г. у фінале конкурса сацыяльных праектаў “Social Weekend 8” падтрымала наш праект “ЭТНАЎСЁ – База дадзеных па этнаграфіі Беларусі”.


kukuio-logoKUKU.io — распрацаваны ў Беларусі і самы зручны ў свеце анлайн-сэрвіс для SMM —ласкава прадастаўляе нам інструмент маркетынгу для нашых сацыяльных сетках. Кантэнт планы, адтэрмінаваны постынг, аналітыка, камандная работа і многа эканоміі часу, што дазваляе нам больш займацца непасрэдна этнаграфіяй. Рэкамендуем!


yourlogo Хочаце нас падтрымаць? Мы зацікаўленыя ў супрацы з сацыяльна-адказным бізнэсам з Беларусі і замежжа і гатовыя прапаноўваць і на высокім узроўні кампетэнцыі рэалізоўваць праекты, скіраваныя на падтрымку і развіццё традыцыйнай беларускай культуры.
Калі ласка, пішыце на set@ethno.by.


Акрамя таго, мы заўсёды будзем рады харошым юрыстам і маркетолагам, гатовым pro bono дапамагчы нам кансультацыямі. Калі ласка, пішыце на set@ethno.by.

Нагадаем, што фізічныя асобы могуць падтрымаць нашу дзейнасць фінансава праз дабравольныя грашовыя ахвяраванні.