Дзяды

9S1PxHdwZw8Дзяды -дні памінання памерлых продкаў. У розных рэгіёнах могуць прыходзіцца на розныя поры году, ці нават адзначацца некалькі разоў на год. Найбольш распаўсюджаная і вядомая традыцыя восенскіх Дзядоў.

Восеньскiя Дзяды (Мiхайлаўскiя, Пiлiпаўскiя, Змiтраўскiя, Вялiкiя, Асянiны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры) адзначаюцца ў лiстападзе, у розных рэгiёнах у розныя днi, часам у суседніх вёсках па-рознаму. У адрозненні ад Радаўніцы ці Духаўскіх Дзядоў, калі памерлых звычайна памінаюць на могілках, на Дзяды памінкі спраўляюць у хаце. Вераць, што ў гэтыя дні душы памерлых вяртаюцца з выраю дахаты, да нашчадкаў на памінальную вячэру.

 Грунтоўны артыкул пра Дзяды: Дзяды: семантыка і традыцыі. Асноўныя моманты