Жаніцьба Цярэшкі

Cjareshka_1Жаніцьба Цярэшкі – калядная абрадавая гульня нежанатай моладзі, што дасягнула шлюбнага ўзросту. Гульню дагэтуль памятаюць старыя людзі на поўначы Беларусі.

Сутнасць Жаніцьбы Цярэшкі ў магчымасці для моладзі праявіць прыхільнасць адно да аднаго, знайсці сабе пару. Магчыма, раней гульня мела больш «сур’ёзны» характар і была своеасаблівай «рэпетыцыяй» сапраўдных вяселляў. Весялосць, узрушанасць характэрныя для Жаніцьбы Цярэшкі, што ладзілася каляднымі вечарамі ў хаце ці карчме.

Сябры СЭТ ужо шмат год «жэняць Цярэшку» ў цеснай вясковай хаце ў адной з вёсак Лепельшчыны. З утвораных падчас гульні параў атрымалася колькі сапраўдных сем’яў.

З 2015 года СЭТ таксама запрашае нежанатую моладзь прыняць удзел у гульні ў гарадскім клубе. Дарэчы, гасцямі абраду могуць быць і жанатыя пары. Яны і песні спяваюць, і за працэсам сочаць, толькі што не жэняцца.

Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б да яго далучыцца, то пішыце на e-mail: set@ethno.by

Фота са свята на Лепельшчыне

Фота са свята ў горадзе

Відэа са святкавання  2009 г.