Масленка — свята, якое спалучае элементы провадаў зімы і сустрэчы вясны. Масленку святкуюць амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але гэта пераважна другасныя формы, створаныя ў савецкі час па стандартных сцэнарыях. Месцаў, дзе можна пабачыць масленічныя святкаванні на аснове мясцовых традыцый (звычайна арганізаваных з падтрымкай работнікаў культуры), не так і шмат. Рэкамендуем наведаць абрадавую гульню “пахаванне Дзеда” ў Гарадоцкім раёне ў масленічны панядзелак, святкаванні ў Любанскім раёне, у в. Тонеж Лельчыцкага раёна, у в. Новаянчына Барысаўскага раёна ў масленічную нядзелю. На паўночным усходзе Беларусі дзе-нідзе захаваўся масленічны звычай цягаць калодкі.
Масленіца лічыцца ці не самым вясёлым народным святам. У апошні тыдзень перад Вялікі пастом людзі спяшаліся наесціся на 40 дзён наперад, а таксама пасмяяцца, пажартаваць і падурэць.
СЭТ ладзіць Масленку на аснове традыцый розных рэгіёнаў Беларусі, якія спрабуе адаптаваць да сучасных умоў.
Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б да яго далучыцца, то пішыце на e-mail: set@ethno.by