Традыцыйны строй – гэта прыгожы і поўны сімвалізму комплекс, які заховае ў сабе гісторыю, ментальнасць і эстэстыку жыхароў гэтай зямлі. Сёння ёсць шмат маладых майстрыц, якія могуць пашыць традыцыйны строй па даўнейшых узорах і навучыць усіх ахвочых рабіць гэта.
Народны строй розны ў розных рэгіёнах Беларусі. Таму пашыў традыцыйнага адзення сёння – гэта цікавы працэс з паглыбленнем у рэгіянальныя традыцыі.
На сядзібе СЭТ праходзяць гурткі па вырабе традыцыйнага строю, перыядычна ладзяцца майстар-класы па стварэнні асобных яго элементаў.
Рэгулярныя заняткі звычайна пачынаюцца з верасня. Сачыце за абвесткамі на сайце.
Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б узяць удзел у гуртках ды майстар-класах, то пішыце на e-mail: set@ethno.by