Ручнік на вяселлі – абавязковая ўмова нават сучаснага гарадскога абраду. Набыты ў добрага майстра ручнік дома на сцяне, ці паверх абраза – найлепшы сімвал хатняй утульнасці.
Але ручнік, посцілка ці пояс, зробленыя сваімі рукамі, набываюць значна большае значэнне.
Яшчэ амаль у кожнай беларускай вёсцы ёсць хата, дзе на гарышчы ляжыць разабраны ткацкі станок, а памяць пра тэхніку ткацтва дайшла да нашых дзён і ёй можна навучыцца.
Падчас шматлікіх экспедыцый сябры СЭТ назбіралі вялікую калекцыю тканых прадметаў і знайшлі старых людзей, якія перадалі свой вопыт і сакрэты ткацтва. На сядзібе СЭТ праходзяць заняткі па ткацтве.
Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б далучыцца да заняткаў, то пішыце на e-mail: set@ethno.by