Шапавальства

Valjanne_1Шапавальства – гэта традыцыйнае рамяство па вырабе валёнак, шапак-магерак, лямцаваных дэталяў для конскай збруі.

Традыцыя шапавальства у жывым бытаванні захавалася ў Дрыбінскім і Міёрскім раёнах і перадаецца там з пакалення ў пакаленне.

Асноўны матэрыял для гэтага рамяства – авечая воўна.

Сябры СЭТ некалькі разоў арганізоўвалі майстр-класы, дзе пераймалі вопыт дрыбіскіх шапавалаў. І цяпер гатовыя перадаваць яго далей.

Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б далучыцца да майстар-класаў, то пішыце на e-mail: set@ethno.by