Валачобніцтва

Vjalikdzien_1Валачобніцтва – святочны абыход двароў, ўто здзяйсняецца на Вялікдзень. Вядучая роля ў гэтым абрадзе належыць мужчынам: яны запяваюць, граюць на музычных інструментах. Як і на Каляды, удзельнікі абыходу спяваюць адмысловыя песні (часта іх завуць “васолы”) гаспадару хаты, гаспадыні, іх дзецям, што пакуль не маюць уласных сем’яў. За гэта іх адорваюць пачастункамі. Згадкі пра валачобніцтва сустракаюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Абрад у жывой традыцыі захоўваецца ў Бешанковіцкім і Любанскім раёнах, аднаўляецца работнікамі культуры і мясцовымі грамадскімі актывістамі ў некаторых іншых мясцовасцях.

Сябры СЭТ вучаць мясцовыя валачобныя песні і выязджаюць на валачобніцтва ў Лепельскі, Клічаўскі, Вілейскі раёны.

Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б да яго далучыцца, то пішыце на e-mail: set@ethno.by