Танцавальны праект СЭТ распачаўся увосень 2015 г. ў першых танцавальных вечарын у г. Маладзечна.
Мэта праекта – парышэнне культуры традыцыйных вячорак у беларускіх гарадах. Найперш праз стварэнне рэгулярных танцавальных вечарынаў.
На дадзены момант сумесна з мясцовымі ініцыятывамі мы запусцілі танцы ў Маладзенча, Віцебску, Гродна, Баранавічах, Бабруйску, Барысаве. І правялі каля двух дзясяткаў майстар-класаў і вечарынаў у іншых гарадах.
Суполкі танцаў УКантакце:
- Народныя танцы ў Баранавічах
- Вячоркі на Лібава-Роменскай. Маладзечна (Этнаграфiчны клуб “KOLA”)
- Вечарынка: народныя танцы ў Бабруйску
- Народныя танцы ў Барысаве (праект МыЗаТанцы)
- Вечарыны беларускіх танцаў. Віцебск.
- Школа побытавага танца. Гродна
Увага! Праект удзельнічае ў нацыянальным конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend-9.
Cтаронка праекта на конкурсе: https://maesens.by/sw/trokhkrok
Каб патрапіць у фінал і пазмагацца за фінансаванне ад мецэнатаў нам трэба ваша падтрымка. Падтрымаць праект можна ў некалькі спосабаў:
- Голасна: да 21:00 14.03 абавязкова націснуць кнопку “галасаваць” на старонцы праекта (для гэтага трэба зарэгістравацца на платформе МаеСэнс)
- Фінансава: пералічыўшы любую суму грошай на старонцы праекта. Сабраныя сродкі пойдуць на развіццё праекта незалежна ад вынікаў конкурсу.
- Сацыяльна: распавўшы ў сваіх сацыяльных сетках пра наш праект :)