Тэматычная навуковая секцыя прысвечаная дудам рэгіёну адбываецца ў рамках Міжнароднага Кангрэса даледчыкаў Беларусі. Ініцыятарам секцыі выступілі СЭТ сумесна з нефармальным аб’яднаннем беларускіх дудароў “Дударскі клуб“. Каардынатар секцыі – Яўген Барышнікаў.
Секцыя традыцыйна збірае лепшых даследчыкаў рэгіёна, зацікаўленых тэмай дудаў. Гэта і прафесійныя этнамузыколагі і дудары-практыкі з розных краін. Так, у рабоце секцыі прымалі ўдзел даследчыкі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Аўстрыі, Фінляндыі, ЗША/Эстоніі, Харватыі.
У 2013, 2014 і 2016 гадах Кангрэс адбываўся ў Каўнасе (Літва) на базе універсітэта Вітаўта Вялікага.
2016 – “Дуды Еўропы: гісторыя і ўзаемаўплывы”
8 кастрычніка 2016, BLC Centras, Коўна, Літва
Сучасны стан дударскай традыцыі ў Еўропе
- Revival of Latvian piping tradition in innovative environment — Valdis Muktupāvels (Latvijas Universitāte, Латвія)
- Stan praktyki dudziarskiej we współczesnej Polsce — Zbigniew Przerembski (Instytut Muzykologii, Uniwersytet Wrocławski, Польшча)
- Харвацкія дуды – учора і сёньня — Stjepan Večković (музыка, даследчык, майстар, Харватыя)
- Северогреческая гайда: традиция в динамике на протяжении XX века — Антон Тунин (ИнСлав РАН, Москва, Россия) — на жаль, дакладчык не прыехаў
Дуды ў артэфактах: археалагія і музэйныя экспанаты
- Находка детали волынки XIV века в Старой Руссе — Павел Колосницын (Новгородский государственный университет, Россия)
- Дуда з Берестечка — Віктор Левицький (даследчык, дудар, Украіна)
- Дуды из коллекции А. Сержпутовского — Сяргей Чубрык (майстар, дудар, Беларусь)
Дуды ў тэкстах: літаратура і тэрміналогія
- Да гісторыі этымалогіі лексемы “волынка” — Цімафей Авілін (АН, Беларусь)
- Дуды ў перакладной усходнеславянскай літаратуры: аб праблемах перакладу тэрміналогіі — Яўген Барышнікаў (РМГА СЭТ, Беларусь)
Дуды ў Беларусі на сучасным этапе
- Дударская Глыбоччына — Віталь Воранаў (Univerzita Masaryka, Чэхія)
- Аналіз строяў беларуска-літоўскіх дудаў (на падставе архіўных матэрыялаў) — Вольга Фёдарава (Акадэмія музыкі, Беларусь)
- Эталонная дуда: да пытання ўніфікацыі строя і канструкцыі інструмента — Дзяніс Сухі (майстар, дудар, Беларусь) — на жаль, дакладчык не прыехаў
2014 – “Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы”
3–5 кастрычніка 2014, VDU, Коўна, Літва
Спіс удзельнікаў і дакладаў:
- Пераасэнсаванне крыніц дударскай традыцыі ў Латвіі — Валдзіс Муктупавелс (Латвія)
- Дударскія традыцыі эстонцаў і шведаэстонцаў — Айн Хаас (USA)
- Падольскія дуды як частка цэнтральнаеўрапейскай традыцыі — Віктар Лявіцкі (Украіна)
- Двухбурдонная дуда: спроба рэканструкцыі — Сяргей Чубрык (Беларусь)
- Руская дуда. Досвед выкарыстання сістэмнай метадалогіі ў рэканструкцыі музычнаінструментальнай традыцыі — Васіль Іваноў (Расія) — на жаль, дакладчык не прыехаў
- Стварэнне казкі: эвалюцыя ўяўленняў пра дуды ў расійскай гістарыяграфіі (да праблемы інтэрпрэтацыі крыніцаў) — Яўген Барышнікаў (Беларусь)
- Дуды і цымбалы. Кшталты трансфармацыі элементаў традыцыйнай музычнай культуры Беларусі — Тодар Кашкурэвіч (Беларусь)
- “Чорт грае на дудзе”: міфалагічныя вытокі вобразу дудара — Зміцер Скварчэўскі (Беларусь)
- Дударская музыка ў вучэбным працэсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — Вячка Красулін (Беларусь)
2013 – “Дударская традыцыя: вывучэнне і вызначэнне межаў”
11–13 кастрычніка 2013, VDU, Коўна, Літва
Спіс удзельнікаў і дакладаў:
- Іна Назіна (Беларусь) — Гісторыя даследавання дударскай традыцыі ў Беларусі
- Збігнеў Пжэрэмбскі (Польшча) — Да праблемы ўсходняй мяжы дудаў у Польшчы
- Цімафей Авілін (Беларусь) — Лексічныя адзінкі “дуда” і “волынка” у слоўніках Усходняй Еўропы XVIII-XX стст.
- Яўген Барышнікаў (Беларусь) — Картаграфаванне звестак аб дударскай традыцыі
- Ульрых Моргенштэрн (Аўстрыя) — Афіцыйная народнасць у гістарычным інструментазнаўстве Савецкага перыяда і праблема вывучэння літоўска-беларускай дуды
- Рута Жарскене (Літва) — Дуда ў Літве
- Ціма Лейсіё (Фінляндыя) — Дуда ў Фінляндыі
- Сяргей Чубрык (Беларусь) — Стварэнне дуды
- Аляксей Бурнасенка (Беларусь) — Досвед папулярызацыі беларускае дуды ў Беларусі і Еўропе
- Вячка Красулін (Беларусь) — Дударская музыка ў валачобным абрадзе
Госці: Эдуардс Клінтс (майстар дудаў, Латвія), Гвідас Ковера (дудар, Літва), Касандра Балоса-Бардзін (заснавальнік Inernational Bagpipe Organisation, Англія/Францыя).