Новы гурток па вырабу паясоў

2016_15_Gurtok_C

Паважаныя навучэнцы! З 1 красавіка распачынаем гурток, прысвечаны выключна вырабу паясоў! Таму, абвяшчаем дадатковы набор у групы! Далучайцеся ўсе, каму цікавая гэтая тэма!

План заняткаў:
1. Плеценыя паясы : простыя тэхнікі(падыходзяць для шнурочкаў, тасьмы, дзіцячых паяскоў)
2. Плеценыя паясы: складаныя тэхнікі.(палатнянае, саржавае пляценне, спрэнг), плецены на бутэльцы, на калодачцы
3. Паясы тканыя на круглай дошцы(тэхніка вядомая па Віцебшчыне, усяго ў некалькіх раёнах)
4. Паясы тканыя на дошчачках(пачатковая запраўка, махры тканыя на дошках)
5. Паясы тканыя на бердзечку(на ніту па жаданні)(простыя паласатыя, браныя з арнаментамі)
6. Аздабленне хвастоў, кутасоў

2016_15_Gurtok_D
Для працы вам спатрэбяцца наступныя інструменты:
круглая (кардонная) дошчачка з адтулінамі па перыметры(дыяметр дошкі 20 см, адтулінаў няцотная колькасць, не меньш за 11-13), бердзечка, набор дошчачак, не меньш за 10(падыходзяць драўляныя пластыкавыя, памерам 5.5на 5.5, 4 дзірачкі па кутах), разнастайныя палачкі, алоўкі, пруткі. Інструменты будуць патрэбныя па меры надыходу адпаведнай тэмы, а не ўсе адразу! Заняткі праводзяцца на К.Лібкнехта 112, вечар пятніцы, раніца суботы.

Звяртайцеся за дадатковай інфармацыяй:
пятніца https://vk.com/id30831106
субота https://vk.com/yarmalinskaya