Новы навучальны год у СЭТ

З верасня мы зноў запрашаем усіх зацікаўленых на гурток па вырабу беларускага народнага строя “Шыем строй” пад кір. Насты Глушко (набор у групы 1 і 2 года навучання), а таксама на гурток “Традыцыйныя беларускія спевы” пад кір. Ганны Сілівончык (набор у групы 1, 2 і 3 года навучання).

 

  • Гурток “Шыем строй”

На гуртку вы зможаце стварыць свой уласны строй паводле матэрыялаў з этнаграфічнага архіва, калекцыі і бібліятэкі СЭТ. Навучыцеся кроіць традыцыйнае жаночае і мужчынскае адзенне, шыць і вышываць у розных тэхніках (процяг, крыжык), віць, плесці і ткаць паясы, даведаецеся аб спосабах нашэння галаўных убораў і інш. Тэл. для даведак 29 706 09 40 Наста.

 

  • Гурток “Традыцыйныя беларускія спевы”

У праграме навучанне каляндарна-абрадавым, сямейна-абрадавым і пазаабрадавым песням з розных рэгіёнаў Беларусі, прыпеўкам, спевы на адзін і некалькі галасоў, тэматычныя лекцыі. Музычная адукацыя не абавязковая. Тэл. для даведак 29 275 27 71 Ганна.

Акрамя гэтага, пачынаецца набор на новыя гурткі, якія мы плануем распачаць з гэтага году: гурток “Сучаснае адзенне ў этнастылі” пад кір. Аляксандры Духноўскай і этнамайстэрню для дзяцей і падлеткаў “Маладзік” пад кір. Насты Глушко і Ганны Сілівончык.

 

  • Гурток “Сучаснае адзенне ў этнастылі”

На гуртку вы зможаце стварыць сучаснае адзенне, абапіраючыся на эстэтыку традыцыйнага строя. На занятках вы даведаецеся аб кроі і сілуэце народнага адзення, каларыстыцы, матэрыялах і тэхніках аздаблення, паспрабуеце распрацаваць уласны стыль на аснове традыцыі. Тэл. для даведак 29 397 01 59 Аляксандра.

 

  • Этнамайстэрня “Маладзік” (для дзяцей і падлеткаў 7 – 15 год)

На занятках у майстэрні гурткоўцы навучацца спяваць і гуляць у беларускія гульні, даведаюцца пра каляндарныя святы, на практыцы пазнаёмяцца з рознымі відамі традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэл. для даведак 29 706 09 40 Наста.

Задаць пытанні, пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі і выкладчыкамі і запісацца на гурткі можна будзе на арганізацыйных сходах, якія адбудуцца:

Усе заняткі будуць адбывацца па адрасе вул. К.Чорнага, 32 (ст.м. “Парк Чалюскінцаў”).

Чакаем вас!