Каляды - гэта старадаўняя зімовая традыцыя, прымеркаваная спачатку да зімовага сонцавароту, а пасля і да Раства Хрыстовага. Святкаванні ў Беларусі распачынаюцца з 21-22 снежня і доўжацца цэлы месяц.
Калядаванне - гэта галоўны зімовы карнавал беларусаў: людзі перапранаюцца ў звяроў, міфалагічных персанажаў і ходзяць па хатах, нясуць радасць на ўвесь будучы год.
Традыцыя калядавання захавалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі, найбольш яскравыя калядныя абыходы можна пабачыць на поўдні краіны.
Штогод СЭТ ладзіць калядаванні ў розных гарадах і вёсках Беларусі. Сябры СЭТ ходзяць з віншаваннямі самі, ці далучаюцца да мясцовых калядоўнікаў.
Штогод на пачатку снежня ствараюцца навучальныя гурткі, дзе ўдзельнікі вучаць калядныя песні, рыхтуюць святочныя маскі, робяць калядную зорку і выбіраюць калядны маршрут.
Калі Вы жадаеце быць запрошанымі ў калядны гурт, ці вам патрэбныя парады па стварэнні свайго, пішыце на e-mail cymus1@gmail.com
"Крывыя вечары" 1993. З. Мажэйка
Перадача "Зоры не спяць" пра Каляды