Нашыя электронныя выданні

У раздзеле прадстаўленыя электронныя выданні, падрыхтаваныя Студэнцкім этнаграфічным таварыствам у 2015-2021 гг.

2018_01_GancavychyCD_B

ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ "ГАНЦАВІЧЫ-2015"

Складанка “Ганцавічы-2015” — гэта 30 трэкаў, аб’яднаных месцам і часам запісу. Прапанаваныя вам песні і найгрышы сабраныя ў Ганцавіцкім раёне (а таксама ў памежных вёсках суседніх раёнаў) падчас экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” у ліпені 2015 года.

2016_38_SborkaExp2015_B

ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ "ПРУЖАНЫ-КОБРЫН-2016"

Прапануем вашай увазе падборку песень сабраных у экспедыцыі СЭТ у Пружанскі і Кобрынскі раёны летам 2016 г. Экспедыцыя цягнулася агулам больш за 2 тыдні пад час якіх было ўзята 132 інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі.

Вокладка 300 на 300

ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ ПА КРАСНАПОЛЬСКІМ РАЁНЕ

Экспедыцыя ладзілася ў два этапы. У жніўні 2018 года адбылася тыднёвая “выведка”. Праз год – паўнавартасная 2-х тыднёвая выправа. Мы даследавалі ўвесь раён, таксама завіталі ў памежныя вёскі Касцюковіцкага раёна. Шукалі мясцовых старажылаў, пыталі пра “даўнейшае жыццё”. Запісвалі спевы, расповеды, фатаграфавалі дакументы і рэчы.

BFA-04-ciahcin-e1660122372811

ПЕСНІ ВЁСКІ ЦЯХЦІН (БЯЛЫНІЦКІ РАЁН)

У складанку ўвайшлі песні адной вёскі, запісы рабіліся ў перыяд 2009-2021 гг. Галоўная гераіня складанкі - Ефрасіня Максімаўна Буймістрава - спявачка, якая захавала ў сваёй памяці сотні мясцовых песень.

BFA-03-03-1000

ПЕСНІ ВІЛЕЙШЧЫНЫ. З АРХІВА ЗІНАІДЫ ГУБАРАВАЙ-КРУПСКАЙ.

Складанка вакальнай і інструментальнай музыкі, запісанай вядомай збіральніцай мясцовага фальклору Зінаідай Васільеўнай Губаравай-Крупскай на Вілейшчыне.

CD-haravata-3

ВІКТАР ПРЫБЫШЧУК: СКРЫПОВЫЯ НАЙГРЫШЫ (З АРХІВА МІКОЛЫ КОЗЕНКІ, 1984, В. ГАРАВАТА, ІВАНАЎСКІ РАЁН)

Прапануем тваёй увазе традыцыйныя смыковыя найгрышы, запісаныя ў 1984 годзе ад вясковага скрыпача з Іванаўскага раёна. Выданне будзе карысным і прыемным для ўсіх, хто любіць традыцыйную музыку, вывучае або імкнецца аднаўляць яе. Матэрыялы ласкава прадастаўленыя збіральнікам — Мікалаем Аляксеевічам Козенкам.