Гуканьне вясны ў Вязынцы
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх пагукаць вясну ў Вязынку! Свята адбудзецца 24 сакавіка 2018 г., пачатак – 13.00.
У праграме веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.
Гэтым годам вясну ў Вязынцы расфарбуюць гукамі гурты “Горынь”, “Мярэжа”, “Рутвіца”, клуб “Сіта”, музыкі Дар’я Зуева, Вінцэнт Янчы, Вольга Фёдарава, Яўген Барышнікаў, Дзяніс Сухі, Сяргей Чубрык, Каця Радзівілава, а таксама птушкі з іншых гуртоў, гурткоў і капэляў!
Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеці і студэнты 1 руб., дарослыя – 2 руб.