ЭТНАЎСЁ

ЭТНАЎСЁ — гэта анлайн-база дадзеных публікацый па этнаграфіі Беларусі.

А яшчэ гэта сацыяльна-культурны праект, які мае на мэце:

  • аб’яднанне прафесіяналаў і аматараў, якім не абыякавы стан беларускай традыцыйнай культуры
  • сістэматызацыю матэрыялаў па этнаграфіі праз краўдсорсінг
  • стварэнне ўстойлівай мадэлі фінансавання культурніцкіх і выдавецкіх праектаў у галіне традыцыйнай культуры.

Медыятэка #Этнаўсё з’яўляецца часткай сэрвісу Бібліятэкі РМГА СЭТ – структурнага падраздзялення РМГА Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Мы збіраем толькі абнародаваныя матэрыялы. Гэта значыць, што гаворка ідзе пра творы, уведезеныя са згоды праваўладальнікаў у публічны зварот шляхам публікацыі, публічнага выканання, размяшчэння ў інтэрнэт, у эфіры на радыё ці тэлебачанні і іншымі законнымі спосабамі.

Уладальнікам архіваў і аўтарам мы дапамагаем у падрыхтоўцы і пубікацыі рэлізаў і выданняў на нашых пляцоўках. Напрыклад, гл. нашы сэрыі Майстроўня і Беларускія фалькорныя архівы.

Анлайн-медыятэка утрымлівае апублікаваныя матэрыялы па этнаграфіі (аўдыё, відэа, кнігі, прэса і г.д.) па рэгіёнах, тэмах, персаналіях, калектывах і г.д. На публічным сайце дасяжныя пошук, каталогі і апісанні публікацый. Каб азнаёміцца са зместам у рэжыме бібліятэкі трэба зарэгістравацца як карыстальнік бібліятэкі.