Масленка ў музей гісторыі беларускай літаратуры (відэа)
25 лютага Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правялі сумесную святочную імпрэзу, прымеркаваную да Масленічнага тыдня. У праграме былі:
- майстар-клас па традыцыйных беларускіх гульнявых ляльках ад майстроў СЭТ;
- лекцыя «Масленіца ў беларускім народным календары»;
- масленічныя спевы з розных рэгіёнаў Беларусі і этнічнага памежжа, а таксама інструментальная музыка і танцы ад капэллы “Колісьнія”.
Запрашаем вас паглядзець, як тое адбывалася!
За відэа дзякуем Арцёму Петрашкевічу!