“Стварэнне свету ў традыцыйнай культуры” – лекцыя Ірыны Дубянецкай

Чалавек стварае прастору свайго жыцця, выбудоўвае сувязі, прыдумляе законы. Чалавек стварае сусвет. Што ўплывае на уяўленне пра з’явы ды бачанне наваколля? Што ёсць свет для чалавека традыцыйнай культуры?

Запрашаем на лекцыю Ірыны Дубянецкай, якая адбудзецца 21 красавіка на офісе Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (вуліца Кузьмы Чорнага, 32), пачатак а 18:30. Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраванні на дзейнасць СЭТ. Колькасць месцаў абмежаваная, таму пра жаданне прыйсці, калі ласка, загаддзя паведамляйце Ірыне Паўловіч (+375336668491).

Ірына Дубянецкая – філосаф, тэолаг, бібліст, доктар сакральнай тэалогіі і філасофіі, выкладае ў Беларускім Калегіуме і Лятучым універсітэце. Чытае курсы лекцый “Старажытныя цывілізацыі і сучаснае канструяванне сэнсаў”, “Свет і карціна свету”, “Герменэўтыка. Кніга роду”, вядзе Школу Бібліі.