Адзін з важных кірункаў дзейнасці Таварыства - выданне сабраных матэрыялаў. І найперш - электронных спеўных складанак па выніках экспедыцый. Сюды трапляюць самыя цікавыя палявыя запісы, спевы і расповеды. У планах падрыхтаваць выданні па матэрыялах кожнай экспедыцыі Таварыства.
Другая частка выданнях - архіўныя матэрыялы, запісы іншых даследчыках, нашых сяброў і калег.
Электронныя выданні
ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ "ГАНЦАВІЧЫ-2015"
Складанка “Ганцавічы-2015” — гэта 30 трэкаў, аб’яднаных месцам і часам запісу. Прапанаваныя вам песні і найгрышы сабраныя ў Ганцавіцкім раёне (а таксама ў памежных вёсках суседніх раёнаў) падчас экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” у ліпені 2015 года.
ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ "ПРУЖАНЫ-КОБРЫН-2016"
Прапануем вашай увазе падборку песень сабраных у экспедыцыі СЭТ у Пружанскі і Кобрынскі раёны летам 2016 г. Экспедыцыя цягнулася агулам больш за 2 тыдні пад час якіх было ўзята 132 інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі.
ПЕСНІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ ПА КРАСНАПОЛЬСКІМ РАЁНЕ
Экспедыцыя ладзілася ў два этапы. У жніўні 2018 года адбылася тыднёвая “выведка”. Праз год – паўнавартасная 2-х тыднёвая выправа. Мы даследавалі ўвесь раён, таксама завіталі ў памежныя вёскі Касцюковіцкага раёна. Шукалі мясцовых старажылаў, пыталі пра “даўнейшае жыццё”. Запісвалі спевы, расповеды, фатаграфавалі дакументы і рэчы.
ПЕСНІ ВЁСКІ ЦЯХЦІН (БЯЛЫНІЦКІ РАЁН)
У складанку ўвайшлі песні адной вёскі, запісы рабіліся ў перыяд 2009-2021 гг. Галоўная гераіня складанкі - Ефрасіня Максімаўна Буймістрава - спявачка, якая захавала ў сваёй памяці сотні мясцовых песень.
Складанка вакальнай і інструментальнай музыкі, запісанай вядомай збіральніцай мясцовага фальклору Зінаідай Васільеўнай Губаравай-Крупскай на Вілейшчыне.
ВІКТАР ПРЫБЫШЧУК: СКРЫПОВЫЯ НАЙГРЫШЫ (З АРХІВА МІКОЛЫ КОЗЕНКІ, 1984, В. ГАРАВАТА, ІВАНАЎСКІ РАЁН)
Прапануем тваёй увазе традыцыйныя смыковыя найгрышы, запісаныя ў 1984 годзе ад вясковага скрыпача з Іванаўскага раёна. Выданне будзе карысным і прыемным для ўсіх, хто любіць традыцыйную музыку, вывучае або імкнецца аднаўляць яе. Матэрыялы ласкава прадастаўленыя збіральнікам — Мікалаем Аляксеевічам Козенкам.