Гуканне Вясны 2019!

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку пагукаць вясну разам!

Свята адбудзецца 24 сакавіка 2019 г., пачатак – 13.00.

Да таго ж сёлета мы маем яшчэ адную добрую нагоду для свята – СЭТу споўнілася 20 год! З гэтай радасцю мы сустракаем нашую новую вясну і запрашаем усіх далучыцца да святкавання!

У праграме Гукання вясны – веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка ад выдатных выканаўцаў, вясёлыя танцы і душэўны кірмаш рамёстваў. Таксама будзе дзейнічаць традыцыйная кухня, дзе можна будзе набыць рознае смакоцце.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 4 руб., студэнты 3 руб., дзеці – 2 руб.

Сачыце за абвесткамі і да сустрэчы на свяце!