Гуканне вясны ў Вязынцы

 

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну з намі разам!

У праграме гукальныя песьні, веснавыя карагоды, гульні і забавы для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, кірмаш.

Як і заўжды на нашых сьвятах, мы просім вас быць не гледачамі, а ўдзельнікамі, бо толькі так можна сапраўды адчуць і зразумець традыцыйную культуру. Менавіта гэта стварае асаблівую атмасферу і настрой.

Таксама вітаюцца традыцыйныя строі, птушкі і стужкі на дрэвы і добры настрой :)

Для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць квіток: дзеткам – 10.000, студэнтам – 15.000, дарослым – 20.000.

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.33, прыбывае ў Вязынку ў 12.24. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.40.

Птушкі, якіх сёлета мы вельмі чакаем у Вязынцы – спеўныя гурты “Горынь”, “Мярэжа”, “Варган”, “Dainavа”, “Guda”, музыкаў Яўгена Барышнікава, Вольгу Фёдараву, Дзяніса Сухога, Станіслава Чавуса, Сяргея Чубрыка, Аляксея Крукоўскага, а таксама клуб традыцыйнага танца “SITA”, грамадскую арганізацыю “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, дарагіх-любімых рамеснікаў і ўсіх-усіх-усіх, хто яшчэ дакладна не ведае, але вельмі спадзяемся, што даедзе :)

Падзея Укантакце

Падзея у Facebook

PBsTP8YmfhU