Гуканне вясны

Gukanne_1Гуканне вясны - абрадавая дзея, што ў рэгіёнах Беларусі прымяркоўвалася да розных свят веснавога цыклу, а на Палессі гукаць вясну пачынаюць ужо з Масленкі. Да гэтага свята маладыя дзяўчаты развучваюць загукальныя песні, спяваюць іх на высокіх пагорках, просяць вясну прыйсці хутчэй.

Гуканне вясны СЭТ святкуе ў Музеі Янкі Купалы (в. Вязынка, Маладзечанскі раён). Гэта ўжо стала добрай штогадовай традыцыяй. Падчас свята кожны чалавек можа далучыцца да абраду: паслухаць песні, пахадзіць у карагодзе, узяць удзел у гульнях.  На пляцоўцы арганізоўваецца таксама кірмаш і харчаванне.

Калі ў вас ёсць пытанні ў гэтым накірунку, ці вы хацелі б да яго далучыцца, то пішыце на e-mail: set@ethno.by

Навіны па тэме