Лекцыя па кавальстве
Працягваем серыю лекцый па традыцыйных рамёствах беларусаў. На чарзе – кавальства! Бадай, самае містычнае і суворае з усіх.
Прыходзь ды дазнайся адкуль нашыя продкі бралі жалеза, як яны хвацка з ім спраўляліся, якія прыгожыя і практычныя рэчы выраблялі з металу. Якія сакрэты майстэрства дайшлі да нашых дзён ад лепшых кавалёў мінулых стагоддзяў.
Пра гэта і ня толькі распавядзе Яўген Міхайлавіч Сахута (хто, як ні ён? :).
Лекцыя адбудзецца 28 кастрычніка (серада).
Пачатак у 19.00.
К. Лібкнехта, 112, офіс Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Па пытаннях звяртацца на e-mail: aliaksey.piskun@gmail.com