“Натхнёныя” – цыкл сустрэч

РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” распачынае праект “Натхнёныя” — цыкл дабрачынных сустрэч з сучаснымі музыкамі, паэтамі, мастакамі ды іншымі творцамі, якія так ці іначай інтэрпрэтуюць, стылізуюць ці проста натхняюцца традыцыйнай культурай: спевамі, вобразнасцю, фальклорам, міфалогіяй і г.д.

Мы запрашаем вас разам з нашымі гасцямі паразважаць пра лёс традыцыйнага мастацтва ў сучасным свеце, пазнаёміцца з крыніцамі натхнення любімых творцаў і правесці час ва ўтульнай сяброўскай атмасферы.

Для пачатку, запрашаем вас на творчую сустрэчу з Яўгенам Барышнікавым, каторы і жнец, і гітарыст і песнапісец і бубнач і на дудзе ігрэц. А таксама даследчык дударскай традыцыі, куратар беларускага Дударскага клубу і, па сакрэце, намеснік старшыні СЭТ.

У праграме этнаграфічны гітарызм, урбаністычнае дударства, душэўныя размовы, гарбата і печыва. Будзе ўтульна.

15 лістапада 2015, нядзеля. Пачатак сустрэчы а 18:00
Офіс СЭТ, вул. Лібкнехта 112
(10 хвілін ад м. “Грушаўка”)

Уваход вольны. Але будзе гуляць шапка. І ўсе сродкі, сабраныя падчас сустрэчы пойдуць на падтрымку дзейнасці СЭТ.

A_ksdwXN728