Фольк канцэрт па Багдановічы
9 снежня 2016 года спаўняецца 125 гадоў з Дня нараджэння любімага для многіх з нас паэта Максіма Багдановіча. Агульнавядома, наколькі цесна яго творчасць была звязана з фальклорнымі крыніцамі: яго бабуля Анэля была выдатная казачніца, менавіта праз яе казкі Максім пазнаёміўся з Мовай. Моцна паўплывалі на паэта і этнаграфічныя даследванні яго бацькі Адама Рыгоравіча.
СЭТ сабраў некалькі цудоўных фальклорных гуртоў і выканаўцаў з прапановай падрыхтаваць праграму спяванай у фальклорнай манеры паэзіі Максіма Багдановіча.
GUDA
Горынь
MIAREŽA
Калыханка
Ягорава Гара
капэля НА ТАКУ
Кася Радзівілава
Віктар Сямашка і Кумпанія
Такім чынам мы закругляем кола, завяршаем цыкл, даплятаем вянок, злучаючы вершы Максіма з каранёвай музыкай, жывымі галасамі і гучаннем народных інструментаў.
Кошт уваходу – квіток у музей:
4 руб. для дарослага
3 руб. для студэнта
2 руб. для дзіцяці