Навагодняя ноч танцаў!

Запрашаем на Навагоднюю ноч танцаў з клубам традыцыйнага танца СІТА!

Плануюцца танцы без перапынку з вечара 31-га аж да раніцы Новага, 2017-га, году.

Граюць: капэля “На Таку”, Кацярына Радзівілава, Раман Яраш і Міхаіл Папруга з Бярэзані, … Спіс музыкаў удакладняецца.

Танцуем беларускія і ня толькі традыцыйныя танцы.

Спевы ды сольныя выступы – вітаюцца. Але канцэрт не запланаваны.

Танцпляцоўка не прадугледжвае фармату кавярні. Будзе вада і кава-гарбата. Стол і застоллі – імправізаваныя. Будзем радыя любым харчовым ініцыятывам.

Удзел для музыкаў – бясплатны. З танцораў і ўсіх астатніх спаганяюцца ахвяраванні ў памеры 12 BYN.

Адрас: вул. Талбухіна 4, 3 паверх (культурная прастора “Мёд“)Мінск31 снежня у 21:00 — 1 студзеня у 6:00

ноч танцаў 2016-2017