Шведскі строй
16 верасня адбылася творчая сустрэча са спецыялістамі па касцюму і тэкстылю Біргітай Эббай Лёрдаль і Любоўю Аляксандраўнай Марчук, прысвечаная традыцыйнаму строю ў прыходзе Люсдаль (Хельсінгланд, Швецыя). Спадарыня Біргіта прадэманстравала створаны ўласнаруч рэгіянальны святочны (купальскі) строй замужняй жанчыны, а таксама хлапечы строй. Разам з Любоўю Аляксандраўнай яны распавялі пра асаблівасці адзення гэтага рэгіёну і шведскі досвед актуалізацыі народнага мастацтва. Дзякуем шаноўным гасцям за цікавую сустрэчу!