Экспедыцыя ў Смаргонскі раён
Летняя экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства будзе ладзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Меркаваныя працоўныя даты з 4-га па 18-е ліпеня. Далучыцца мажліва ў любы час, але пажадана болей, чым на пяць дзён – гэта абумоўлена асаблівасцямі палявой працы.
Асноўныя задачы экспедыцыі:
1) Апытанне сарэйшых жыхароў раёна (асобныя этнаграфічныя тэмы, мясцовыя інструментальныя і танцавальныя традыцыі, вусная гісторыя)
2) Фотаграфанне этнаграфічных калекцый ДК, вясковых музеяў, школ і прыватных збораў.
3) Пошук носьбітаў традыцыі для далёйшага супрацоўніцтва (запіс традыцыйнай музыкі, спеваў, правядзенне майстар-класаў і летнікаў і г.д.)
Калі вы плануеце стаць удзельнікам, неабходна запоўніць форму Удзельнікі form. Рэгістрацыя да першага ліпеня!
Сёлетняя экспедыцыя адбываецца ў супрацы з Мясцовым дабрачынным фондам “Крэўскі замак” http://kreuskizamak.by. Паралельна з этнаграфічным даследваннем раёна ў Крэве будзе праводзіцца археалагічны летнік. Калі плануеце цягам выправы ўдзельнічаць у раскопах, калі ласка, абавязкова пазначайце гэта ў сваёй экспедыцыйнай заяўцы, а таксама не забудзьцеся запоўніць асобную анкету для валанцёраў-археолагаў.