Новая экспедыцыя

Запрашаем!

Экспедыцыя ў Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці будзе ладзіцца з 29-га ліпеня па 11-е жніўня. Плануецца суцэльнае даследванне ўсіх жылых населенных пунктаў раёна. Летась Студэнцкае этнаграфічнае таварыства правяло тыднёвую выправу-выведку, падчас якой даследвалі з большага паўночную частку.

Раён вельмі цікавы: мае багатую, добра захаваную музычна-спеўную традыцыю, у жыхароў захоўваецца шмат узораў традыцыйных рамёстваў (ткацтва, шыццё, вышыўка, дрэваапрацоўка і іншыя) і нават у ХХІ стагоддзі народная культура не згубіла выбітныя рэгіянальныя адметнасці.

IMG_9754
36919016_1710002905735300_4245179841831239680_o

Сродкі

Экспедыцыі СЭТ – валанцёрская справа – ні ўдзельнікі, ні арганізатары не маюць з яе заробку. Паўнавартасная выправа вымагае шмат энтузіязму, заангажаванасці, чалавечых, тэхнічных і фінансавых рэсурсаў. Кожны дзень – гэта выдаткі на паліва, ежу, электрычнасць, батарэйкі для дыктафонаў і здымачоў. Грошы таксама патрэбныя для арэнды жытла-базы, аплаты камунальных паслугаў і набыцця канцылярскіх тавараў.
Сёлета мы вырашылі зноўку паспрабаваць сабраць неабходную суму праз Талаку.

Калі жадаеце далучыцца да экспедыцыі фінансавым унёскам, пераходзьце на старонку праекта https://www.talaka.org/projects/3189/fund

Збор працягнецца да 20-га ліпеня. Па выніках экспедыцыі будзе дадзеная падрабязная фінансавая справаздача. Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае праект, фундатары экспедыцыі маюць магчымасць атрымаць прыемныя ўзнагароды :)

IMG_3427
IMG_9823

Удзел

Удзельнікам выправы СЭТ можа стаць кожны, хто цікавіцца народнай культурай, яе захаваннем і развіццём. Мы не патрабуем ад навічкоў спецыяльных ведаў і навыкаў, аднак чакаем гатоўнасці прыслухоўвацца, навучацца і працаваць разам з больш дасведчанымі даследчыкамі. Вельмі вітаецца асабістая матывацыя і ўсведамленне вартасці агульнай працы. Запрашаем далучацца да экспедыцыі з уласным транспартам! Калі маеце асабісты аўтамабіль, Вы можаце неверагодна дапамагчы ў даследванні самых аддаленых куткоў раёна, а таксама значна палегчыць штодзённае перасоўванне працоўных групаў. Выдаткі на паліва будуць пакрывацца з агульнага экспедыцыйнага бюджэту.
Мажлівае таксама стварэнне роварнай групы. Неабходна, каб жадаючых перасоўвацца на роварах было дастаткова, і каб захаваўся баланс дасведчаных і навічкоў. У любым выпадку, пазначайце сваё жаданне ў форме.

Калі вы хочаце быць удзельнікам ці ўдзельніцай, трэба запоўніць заяўку па спасылцы: https://podio.com/webforms/22388349/1575934

Наяўнасць заяўкі абавязковая!

Мы запланавалі два падрыхтоўчыя семінары для ўсіх, хто плануе далучыцца да экспедыцыі “Краснаполле-2019”, а таксама для тых хто вагаецца, ці варта браць удзел. Першая сустрэча адбудзецца ў нядзелю 30-га чэрвеня. Яна будзе прысвечаная арганізацыі экспедыцыйнай працы і першаснай сістэматызацыі сабранай інфармацыі.
У сёлетняй экспедыцыі ўпершыню выкрарыстаюцца сучасныя тэхналогіі вядзення справаздач: натаванне кароткіх звестак, тэгаванне можна будзе рабіць наўпрост “у полі” з дапамогай мабільных гаджэтаў. Гэта зробіць працэс публікацыі вынікаў значна хутчэйшым, бо ўся мета-інфармацыя будзе адразу трапляць у базу. Калі эксперымент пройдзе ўдала, будзем далей распрацоўваць формы і пашыраць да іх дасяг усім зацікаўленым. Спецыфіку працы з новай сістэмай і яе магчымасці таксама абмяркуем падчас сустрэч.
Другі семінар адбудзецца непасрэдна перад экспедыцыяй, дата пакуль удакладняецца. На гэтай сустрэчы вельмі пажаданая прысутнаць усіх ўдзельнікаў і ўдзельніц. На ім абмяркуем супольную працу і ўжо вядомыя цікавосткі раёна. Пацверджвайце жаданне далучыцца да семінараў у заяўцы на ўдзел. Чакаем!

mapa_z_rajonami_02_2019.03.16 (1)