Экспедыцыя СЭТ у Ляхавіцкі раён. Пачалі падрыхтоўку!
Кожны год сябры “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” выбіраюць нейкі раён Беларусі для вялікага этнаграфічнага даследавання.
У гэтым годзе мы едзем у Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці. Раён адносна невялікі – у ім пражывае каля 25 тысяч чалавек. Але спадзяемся, што багаты на этнаграфічную спадчыну. Пра тое гавораць і разавыя выезды розных даследчыкаў апошніх гадоў і тое што родам адсюль паходзіць знакаміты музыка-фалькларыст Генадзь Цітовіч, які менавіта ў Ляхавіцкім раёне стварыў свой знакаміты народных хор ў далёкіх 1950-ых гадах.
У гэтым годзе экспедыцыю будзем праводзіць у партнёрстве з арт-суполкай Тадэвуша Рэйтана, якая ужо некалькі год апякуецца спадчынай Рэйтанаў і ў першую чаргу сядзібай у в. Грушаўка. Агулам ў Ляхавіцкім раёне захаваліся рэшткі больш чым 10 шляхецкіх сядзібаў, тут шмат цікавостак звязаных з рознымі перыядамі гісторыі, аднак да гэтага часу няма свайго раённага музея.
Задачы экспедцыі ў гэтым годзе:
1) Апытанне сарэйшых жыхароў раёна (этнаграфія, вусная гісторыя)
2) Пошук асобных носьбітаў традыцыю для далёйшага супрацоўніцтва (запіс спеваў, правядзенне майстар-класаў і летнікаў і г.д.)
3) Фотаграфанне этнаграфічных калекцый ДК, вясковых музеяў і школ.
Час правядзення – жнівень месяц.
Усе экспедыцыі СЭТ праводзяцца сіламі валанцёраў і дзякуючы падтрымцы людзей.
У гэтым годзе мы таксама не абыдземся без вашай дапамогі.
Калі вы хочаце паўдзельнічаць у экспедцыі, як валанцёр, то, калі ласка, запоўніце гэту анкету:
Далучыцца да экспедыцыі можна будзе ў любы час, але не менш чым на 4 дні.
Але таксама для арганізацыі гэтай справы нам трэба фінансавая прадтрымка. Спецыяльна для гэтага мы запусцілі на платформе talaka.by асобны праект па збору сродкаў. На забеспячэнне транспарту , харчаванне, арэнду жытла і закупку расходных матэрыялаў для апаратуры нам трэба 1000 бел. руб.
Вось адрас праекта: Этнаграфічная экспедыцыя СЭТ ў Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці ў жніўні 2017 г.
Адпаведна, далучайцеся!
Суполка экспедыцыі Укантакце: https://vk.com/event148374177











