Фотавыстава “Нашы людзі”

12_NashyLudzi_C

Запрашаем на чарговую выставу ў памяшканні Этнаграфічнага таварыства. Студыя фотааматараў “Пілігрым” прадставіць серыю партрэтаў сяброў таварыства (і іх сяброў) пры поўным парадзе на фоне аўтэнтычнага бэкграўнда. Прыходзьце 25 лістапада (у сераду) паглядзець выставу, пагутарыць з удзельнікамі праекту і атрымаць сувенір. Акрамя ўсяго з намі будут чароўныя “РУТВІЦА” і “МЯРЭЖА”.

Выстава адбудзецца 25 лістапада ў 19.00 па адрасе: Мінск, вул. К.Лібкнехта 112. Уваход вольны.