КАЛЯДЫ НОН-СТОП
26 СНЕЖНЯ на сядзібе СЭТ адбудзецца незвычайнае дзейства “КАЛЯДЫ НОН-СТОП”
Запрашаем усіх далучыцца да супольнага святкавання!
Праграма дня:
13:00 – Батлеечны спектакль “Дзве сястры Каляды” (гурт Горынь)
14:00 – Варштат: Елачныя ўпрыгожанні з сена-саломы (Майстар Таццяна Сцяпурка)
15:30 – Варштат: Папяровы сусвет: ВЫЦІНАНКА (Наталля Сухая)
16:30 – Школа калядоўшчыка: – у праграме прагляд этнаграфічных фільмаў Зінаіды Мажэйка і Рэгіны Гамзовіч, развучванне калядак…
18:00 – Гульні, варожбы
19:00 – ВЯЧОРКІ (песні, танцы, забавы…)
Чакаем усіх на нашай сядзібе: вул. Карла Лібкнехта, 112
Пачатак а 13-й, завяршэнне пасля 21-00 )
Тэл. для даведак: +375 29 2752771 (Ганна)