ЯК ЗРАБІЦЬ КАЛЯДНУЮ МАСКУ. ФОТА-УРОК

Аўтар Наста Глушко

2015_20_Maska_C

1. Для працы спатрэбіцца: газета, клей, скотч (куды ж без яго))), пластылін,
а пазней яшчэ і фарбы.

2. Зкамкаць газетныя аркушы і скруціць штось накшталт твару, па памеры прынамсі (газетны напаўняльнік дазволіць нам з’эканоміць пластылін, не прыйдзецца набіраць ўсю форму).

3. Абгарнуць больш роўнай паперай.

4. Сфармаваць “твар” нашай казы.

2015_20_Maska_D

5. Замацаваць скотчам (пластылін лепш будзе прыляпляцца на скотч, а не на чыстую газету).

6. Рожкі.

7. Прыматаць скотчам да галавы.

2015_20_Maska_E

8. Вушкі (якія можна і намаляваць).

9. Таксама прыляпіць да галавы.

10. Скотчам, не шкадуючы).

11. Вось, неяк так можа атрымацца. Дэталі (носікі, вочкі, надброўныя дугі) змадэлюем пасля з пластыліну.

2015_20_Maska_F

12. Пачынаем размазваць пластылін па пысе)))

13. Усю паверхню пакрываем не тоўстым слоем пластыліну…

14. Вось, нешта такое атрымліваецца))) Цяпер яно гатовае для далейшых дзеянняў. Тут з вопыту варта дадаць – рабіце казу вясёлай, бровы дугой, бо дзеці сур’ёзна ставяцца да пераапрананняў. Калі маска пагрозліва хмурыць бровы, яны проста палохаюцца.

2015_20_Maska_G

15. На гэтым этапе нам спатрэбіцца міска з вадою, клей, кавалачкі газеты і сама маска

16. Замочваем газету…

17. Аблепліваем БЕЗ КЛЕЮ (унахлёст) усю пысу мокрымі кавалкамі газеты, лепш драбнейшымі – яны добра кладуцца па форме.

18. Першы слой мы паклалі без клею, каб маска лёгка адстала ад пластыліну.

2015_20_Maska_H

19. Далей намазваем акуратна маску клеем, і налепліваем наступны слой газеты, даем падсохнуць і наступны…

20. Навогул, чым слаёў болей, тым больш трывалая атрымаецца маска.

21. Вось нарэшце і фінал). Апошнім слоем варта наклеіць аднатонную паперу, каб газетныя літаркі трохі схаваць. І праклеіць апошні раз поверху.

2015_20_Maska_K

22. Высахла – здымаем з формы. Прыйдзецца павазіцца – спачатку лепш вызваляць рогі і вушы, пасля астатняе (у працэсе прыйшла да думкі – чым меньш вушэй, тым прасцей)) наступны раз зраблю тэкстыльныя).

23. Няроўны край падрэзаць.

24. Прарэзаць вочы і ноздры – каб “каза” не задахнулася пад час выступу)).

2015_20_Maska_L

25. І пафарбаваць! Тут ужо кіруе ваша фантазія і ўяўленне пра казу – можна схіліцца да дэкаратыўнасці, можна да натуралізму (фарбы лепш акрылавыя, каб не пацяклі ад снегу, альбо пасля пракрыць маску лакам).

26. … у працэсе

27. Вось такая хітрая)))

Фота: Наста Глушко