Х Сход СЭТ. Асноўныя вынікі.

2016_06_Shod_A

28 лютага 2015 ў Мінску прайшоў 10 Сход сяброў “Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства”.

У Сходзе прыняла ўдзел 100 сяброў з усіх рэгіянальных суполак і з Мінска.

Інфармуем пра найбольш важныя пастановы гэтага Схода.

 

Адмова ад статуса “Маладзёжны”.

Цяпер наша арганізацыя называецца Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. Без дадатку “Маладзёжны”. Гэтая змена звязаная з тым, што статус маладзёжнасці накладаў на нас абавязацельства мець у сябрах СЭТ ⅔ членаў маладзейшых за 31 год.

 

Выбары Старшыні і Рады.

Упершыню ў гісторыі арганізацыі на Сходзе СЭТ быў абраны новы старшыня – Ганна Сілівончык.

У сябры Рады былі абраныя: Аляксей Глушко, Яўген Барышнікаў, Настасся Глушко, Святлана Клепікава, Марыя Лук’янава, Аляксандра Духноўская, Святлана Чакушка, Наталля Ярмалінская, Міхаіл Аракчэеў, Цімох Акудовіч.

У Рэвізійную камісію абраныя: Іван Восіпаў, Зміцер Мурашка, Кірыла Сінюціч.

 

Архіў і маёмасныя правы.

Сход пастанавіў абавязаць Раду распачаць працу публічнага архіва СЭТ з 1 чэрвеня 2016 г. Такім чынам, з лета мы пачынаем адкрываць матэрыялы экспедыцый СЭТ для шырокай публікі ў фармаце чытальнай залы.

Таксама па выніках Схода ў кола сяброў СЭТ было прынята 9 чалавек.

Фотаздымкі Святланы Клепікавай