Сайт пра Бортніцтва

У інтэрнэце з’явіўся новы рэсурс цалкам прысвечаны старадаўняму промыслу Бортніцтва. Сайт падрыхтаваў і запусціў сябар Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, даследчык бортніцтва і бортнік Іван Восіпаў.
Сайт размешчаны па адрэсе: http://www.bortnictva.by/
“Галоўная мэта праекта – асветніцкая дзейнасць, адукацыйна-інфармацыйны праект, які распавядае пра адзін з промыслаў, які і сёння бытуе ў Беларусі. Бортны промысел – гэта не прымітыўнае пчалярства, гэта цэлая лакальная культура ў супрацьвагу глабалізыцыі. Ён, канешне, звязаны, як пчалярства з пчоламі і прадуктамі іх вытворчасці, аднак, больш цесна стасуецца з грамадскімі звычаямі, прыродным асяроддзем і адмысловай роллю пчалы і самаго промысла ў сістэме каштоўнасцей. Калі казаць простымі словамі, то бортны промысел – гэта старажытная субкультура са сваімі асаблівасцямі і светаўспрыманнем.

Зараз распачаты першы этап рэалізацыі задумы – стварэнне інфармацыйнага асяроддзя бортнай традыцыі, стварэнне бортнага партала, які ўвабраў даследніцкія, аналітычныя, факталагічныя дадзеныя мінулых гадоў (аўтараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці). Па сутнасць, такі грунтоўны партал, прысвечаны толькі аднаму промыслу, – першы ва Ўсходняй Еўропе (аднак, ёсць нешта падобнае ў Польшчы). Пры гэтым некаторыя яго часткі (напр. бортная інфаграфіка) з’яўляецца ўнікальнымі як для Беларусі, так і для суседніх краін”
Паводле прэсс-рэліза











