Веснавыя спевы на Беларусі. Лекцыя Ірыны Мазюк

11 красавіка а 19.00 адбудзецца лекцыя Ірыны Мазюк “Веснавыя спевы на Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы” на офісе СЭТ.
Наведвальнікі лекцыі атрымаюць адказ на пытанні:
- Які ўзрост тых песень, што можна пачуць яшчэ сёння ад апошніх носьбітаў традыцый?
- Што хаваецца за тэкстамі вясновых карагодаў?
- Як шукаць адгадкі?
Лекцыя абапіраецца на дэманстрацыю відэа- і аудыаматэрыялаў, сабраных з 1997 г.
Ірына Мазюк выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза музычных дзеячоў. З 1995 года даследуе беларускую традыцыйную культуру, вывучае этнічнае спеўнае выкальніцтва, папулярызуе спевы ў гарадскім асяроддзі. Вывучае тэхнікі традыцыйнага ткацтва, іх выкарыстанне у сучасным тэкстыльным дызайне. Заснавальніца і кіраўніца фальклёрнага гурта “Кудмень”. З’яўляецца адной з заснавальнікаў РМГА СЭТ. Удзельніца экспертнай групы фестываля фальклорных мастацтваў “Берагіня”. Запрашалася ў якасці выкладчыка шэрагу сезонаў Летняй школы Фундацыі “Muzyka Kresow. Укладальніца серыі аўдыёдыскаў “Этнічная музыка беларусаў”. Складальнік аўдыёдыскаў традыцыйнай інструментальнай музыкі і песеннага фальклору, народнай прозы да ІV, V, VI тамоў серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”. Распрацавала канцэпцыю развіцця спеўнага голасу (як жаночага, так і мужчынскага) на аснове этнічнай культуры гучання. Аўтар серыі майстар-класаў па спевах і традыцыйных тэхніках ткацтва.
Уваход на лекцыю вольны, вітаюцца ахвяраваньні на дзейнасць СЭТ.











