ТАНЦАВАЛЬНЫ ТУР СЯРГЕЯ ВЫСКВАРКІ ПА ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ
Спяшайцеся танцаваць!
Арганізатары фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца” сумесна з РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і этнахарэографам Сяргеем Выскваркам радыя запрасіць на танцавальныя майстар-класы, якія пройдуць цягам гэтай вясны ў 10 гарадах Беларусі.
Чакаем усіх, хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць і зусім не ўмее танцаваць на майстар-класы па беларускіх побытавых танцах. Узрост значэння не мае. 10 гарадоў атрымаюць магчымасць актыўна адпачыць, папоўніць свае веды пра беларускую танцавальную манеру і даць энергічную вясновую трэніроўку сваім ножкам!
Сяргей Георгіевіч Выскварка – збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог. Спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў. Сяргей Георгіевіч ўжо болей за 20 год з’яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклёрнага танцавальнага калектыва “Верабейкі” (г. Любань).
Танцавальныя заняткі адбудуцца ў межах падрыхтоўкі да 6-га рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які чакае сваіх танцораў 8-12 ліпеня на Любаншчыне.
Расклад танцавальных сустрэч (могуць быць змены):
9 красавіка (субота) – Ганцавічы
17 красавіка (нядзеля) – Маладзечна
23 красавіка (субота) – Брэст
7 мая (субота) – Мінск
21 мая (субота) – Віцебск
22 мая (нядзеля) – Полацк
29 мая (нядзеля) – Магілеў
4 чэрвеня (субота) – Гародня
5 чэрвеня (нядзеля) – Нясвіж
12 чэрвеня (нядзеля) – Бабруйск
Сачыце за навінамі на афіцыйнай старонцы “Фэста Пятровіца” Укантакце і Фэсбуку
З пытаннямі і прапановамі звязвацца па тэлефоне +375 25 9059589 (Наста)
Першы майстар-клас адбудзецца ў Ганцавічах ужо ў гэтую суботу. Пачатак у 14:00. Месца правядзення Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Мантажнікаў, 17) Больш інфармацыі ў суполцы мерапрыемства.