Дзявочыя і жаночыя галаўныя уборы

16 красавіка (субота) а 14 гадзіне адбудзецца сустрэча-практыкум з Марыяй Мікалаеўнай Віннікавай, якая шмат год займаецца народным строем, вывучэньнем галаўных убораў і традыцый іх нашэньня ў розных рэгіёнах Беларусі.
Мы пагутарым пра дзявочыя і жаночыя галаўныя ўборы, а таксама на практыцы пазнаёмімся з рознымі спосабамі навіваньня намітак і завязваньня хустак.
Чакаем усіх зацікаўленых 16 красавіка а 14 на сядзібе СЭТ ( К. Лібкнехта 112).
Уваход вольны, вітаюцца ахвяраваньні на дзейнасьць таварыства.











